Валерый Зіза

Дата нараджэння: 11 сакавіка 1983

Дата затрымання: 20 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 28 кастрычніка 2022

Суддзя: Майко Ірына

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

8 чэрвеня 2022 г. у Мінскім абласным судзе вынеслі прысуд 39-гадоваму Валерыю Валер'евічу Зізу. Мужчыну судзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: "Распальванне іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК) і "Махлярства" (ч. 1 арт. 209 КК)

Вядома, што Валерыя дома затрымалі супрацоўнікі КДБ, а ў тэлефоне знайшлі каментар, які кваліфікавалі згодна з ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. У чым канкрэтна абвінавацілі мужчыну паводле ч. 1 арт. 209 КК — невядома.

Суддзя Ірына Майко вынесла прысуд: адзін год калоніі.

У верасні КДБ уключыў Валерыя Зізу ў “Пералік асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Таксама вядома, што Валерый мае першую групу інваліднасці.

Згодна са спісам "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці" ад 28 кастрычніка 2022 г., судзімасць Валерыя была пагашаная, ён быў вызвалены.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»