Валерый Вішчэня
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 ліпеня 1987
Дата затрымання: 29 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 9 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 5 верасня 2021
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Пракурор: Нічыпарук Цімафей
Справы: Пратэсты Мінск
Валерый Іванавіч Вішчэня — жыхар Мінска, затрыманы 29 красавіка 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Утрымліваўся ў СІЗА №1 у Мінску.
Валерый выхоўвае траіх дзяцей, малодшае дзіця мае інваліднасць.
12 ліпеня 2021 г. за адзін дзень суд Цэнтральнага раёна Мінска разглядзеў справу Валерыя Вішчэні. Яму прысудзілі тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") і вызвалілі ў зале суда.
5 верасня 2021 пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 9. Там ён займаўся вырабам помнікаў.
У ліпені 2022 года стала вядома, што Валерый рэшту тэрміну (1 год і 9 месяцаў) будзе адбываць на "хатняй хіміі".
Сустрэліся на Пушкінскай падчас Маршу герояў: вынесены прысуд двум удзельнікам акцыі пратэсту 13 верасня