Валерый Лоза
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 чэрвеня 1982
Дата затрымання: 1 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 красавіка 2021
Дата вызвалення: 16 верасня 2021
Суддзя: Гулевіч Галіна
Пракурор: Раманчыкаў Дзяніс
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Валерый Рыгоравіч Лоза - жыхар Светлагорску, абвінавачаны па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады).
Згодна з матэрыяламі справы, 26 жніўня Валерый Лоза зрабіў некалькі абразлівых каментароў у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”. У суполцы "Светлік. Светлагорск" быў размешчаны пост з выявай супрацоўніка ДПС ДАІ РАУС Светлагорскага райвыканкама маёра Андрэя Баграёнка і інфармацыяй аб тым, што ён быццам бы ўдзельнічаў у разгоне мірных акцый гараджан і штрафаваў кіроўцаў за падачу гукавых сігналаў. Гэты пост Лоза пракаментаваў, выкарыстоўваючы нецэнзурную лексіку. Лоза сваю віну прызнаў.
22 студзеня 2021 года суд Светлагорскага раёна пакараў мужчыну 2,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Першага красавіка 2021 года Лозу накіравалі адбываць пакаранне ў ПУАТ №1.
16 верасня 2021 года стала вядома, што Валерыя Лозу вызвалілі па памілаванні з ПУАТ №29.
Светлагорск: за абразу інспектара ДПС судзяць мясцовага жыхара
Два з паловай гады «хіміі» прысудзілі жыхару Светлагорска за эмацыйныя каментары на адрас інспектара ДПС