Валерый Гаўрыльчук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 траўня 1974
Дата затрымання: 2 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый
Справы: Пратэсты Мінск
Валерый Пятровіч Гаўрыльчук быў затрыманы 2 жніўня 2022 года ў межах крымінальнай справы за ўдзел у акцыях пратэсту.
Яго змясцілі ў СІЗА-1.
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбыўся разгляд справы Валерыя і ягонай жонкі Таццяны. Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч 2 лістапада 2022 г. прызначыў сямейнай пары тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Мужа і жонку вызвалілі з-пад варты ў зале суда.