Таццяна Гаўрыльчук

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 9 студзеня 1976

Дата затрымання: 2 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый

Справы: Пратэсты Мінск

Таццяна Мікалаеўна Гаўрыльчук была затрымана 2 жніўня 2022 года ў межах крымінальнай справы за ўдзел у акцыях пратэсту.

Яе змясцілі ў СІЗА-1.

10 кастрычніка 2022 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбыўся разгляд справы Таццяны і ейнага мужа Валерыя. Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прызначыў сямейнай пары тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Мужа і жонку вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»