Валерый Богдан
Дата нараджэння: 27 кастрычніка 1987
Дата затрымання: 26 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Волк Аляксандр
Пракурор: Рабаў Уладзімір
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 6

Валерый Ігаравіч Богдан асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па артыкуле аб супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак (арт. 363 Крымінальнага кодэксу РБ).
Згодна з матэрыяламі справы, Валерый Богдан шостага снежня 2020 года прымаў удзел у масавым мерапрыемстве і быў затрыманы на вуліцы Якуба Коласа. У той дзень быў пашкоджаны міліцэйскі спецтранспарт – на бакавіне выяўленыя дзве ўвагнутасці. Гэта і ставілася ў віну Богдану.
З 26 чэрвеня пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу №6.
![]()
За дзве ўвагнутасці на спецтранспарце Валерыю Богдану прысудзілі два гады "хіміі"