Вадзім Усоскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 ліпеня 1985
Дата затрымання: 25 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Пракурор: Цвяткоў Арцём
Справы: Пратэсты Мінск
Вадзім Уладзіміравіч Усоскі быў затрыманы 25 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Пасля выстаўлення абвінавачвання Вадзіма змясцілі ў СІЗА-1.
13 траўня 2022 г. у судзе Цэнтральнага раёна быў вынесены прысуд: Вікторыя Шабуня прызнала Вадзіма вінаватым і прызначыў яму тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Вадзім быў вызвалены ў зале суда.