Вадзім Нікалаеў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 студзеня 1971
Дата затрымання: 7 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 8 красавіка 2023
Суддзя: Лешчанка Андрэй
Справы: Пратэсты Пінск
Вадзім Уладзіміравіч Нікалаеў утрымліваўся пад вартай з 7 жніўня 2021 года. Яму выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне варожасці). 14 снежня Вадзіма пачалі судзіць.
Згодна з абвінавачваннем, Нікалаеў ў тэлеграм-чаце "Пінск 97%" размясціў чатыры паведамленні, якія, на думку следства, распальвалі варожасць.
22 сакавіка 2022 года Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе Вадзіма Нікалаева. Суддзя Андрэй Лешчанка прызнаў мужчыну вінаватым і прысудзіў яму два гады пазбаўлення волі.
У канцы красавіка 2022 Вадзім быў этапаваны з СІЗА-7 у наваполацкую калонію.
У красавіку 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Палітвязню, якога утрымліваюць пад вартай ужо 7 месяцаў, прысудзілі 2 гады пазбаўлення волі за некалькі каментароў у інтэрнэце