Вадзім Храсько
памёр у калоніі ў ноч з 8 на 9 студзеня 2024 года
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 красавіка 1973
Дата затрымання: 15 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Памёр у турме
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Данаты
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Вадзім Навумавіч Храсько быў затрыманы паводле крымінальнай справы па арт. 361-2 КК РБ (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Утрымліваўся ў СІЗА-1.
4 жніўня 2023 года суддзя Мінскага гарадскога суда Сяргей Хрыпач асудзіў палітвязня да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ён падаў апеляцыйную скаргу. 13 кастрычніка судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынствам Аляксея Цяцюхіна пакінула прысуд Вадзіма ў сіле. Мужчыне прызначылі пазбаўленне волі, негледзячы на тое, што ў яго было сур'ёзнае захворванне.
Адбываць тэрмін Вадзіма адправілі ў віцебскую калонію № 3, дзе ён, па падліках праваабаронцаў, прабыў каля двух месяцаў.
3 лістапада 2023 г. быў унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Палітзняволены памёр у ноч з 8 на 9 студзеня 2024 г. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Вадзім меў шэраг захворванняў і хварэў у зняволенні. Афіцыйнай прычынай смерці стала пнеўманія. У бальніцу Вадзіма даставілі, калі ўжо нельга было яго выратаваць.
Афіцыйныя структуры ніяк не каментуюць інцыдэнт у віцебскай калоніі.
12 студзеня 2024 г. Вадзіма Храсько пахавалі ў Мінску.
Вёў сямейны Youtube-канал, працаваў у IT. Што вядома пра палітвязьня Вадзіма Храсько, які загінуў за кратамі
У калоніі ад пнеўманіі памёр палітвязень, асуджаны за данаты