Вадзім Говін
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 студзеня 1988
Дата затрымання: 1 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Мінчанка Наталля
Месца зняволення: ПК № 17
Говін Вадзім Аляксандравіч — зваршчык, жыхар Белаазёрску. Быў затрыманы 1 красавіка 2023 г. за каментар ва "Укантакце", які змяшчаў "негатыўную ацэнку" А.Лукашэнкі і "абвінавачанні ў здзяйсненні акта тэрарызму і злачынстваў супраць чалавечнасці". Яго змясцілі пад варту ў СІЗА-7 да суда.
31 траўня і 1 чэрвеня 2023 г. крымінальная справа палітвязня разглядалася ў судзе Бярозаўскага раёна.
У судзе Бярозаўскага раёна 1 чэрвеня 2023 г. быў асуджаны па ч. 2 арт. 368 КК РБ (Абраза Лукашэнкі). Суддзя Мінчанка вынесла прысуд — 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі.
24 лістапада 2023 г. уключаны МУС у "спіс экстрэмістаў".
Адбывае тэрмін у ПК № 17.
Мужчыну асудзілі на паўтара года калоніі за інтэрнэт-каментар у бок Лукашэнкі