Вадзім Гіль
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 5 красавіка 1995
Дата затрымання: 27 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Фёдарава Марына
Пракурор: Маліко Анастасія
Вадзім Яраслававіч Гіль быў затрыманы 27 ліпеня 2021 года каля свайго дома за абразлівы каментар у дачыненні да пракурора. На Вадзіма завялі крымінальную справу па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Дома ў яго прайшоў ператрус.
Таксама вядома, што Вадзім пісаў кнігу аб пратэстах.
Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім 29 кастрычніка 2021 года палітвязню канчаткова вынеслі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады са штрафам 300 б.в., мабільны тэлефон — канфіскаваць у даход дзяржавы, а таксама задаволіць заяўлены пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў, зыходзячы з прынцыпаў разумнасці і справядлівасці. Вадзім Гіль быў вызвалены з-пад варты ў зале суда на час абскарджвання прысуду.
Вадзім пакінуў Беларусь.
За абразлівыя каментары ў адрас чыноўнікаў і Лукашэнкі мужчыну пакаралі трыма гадамі “хіміі” і вялікім штрафам