Вадзім Цыкуноў

Дата нараджэння: 19 ліпеня 1981

Дата затрымання: 25 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Шаршнёў Яўген

Месца зняволення: ПК № 1

Вадзім Алегавіч Цыкуноў з Гомеля асуджаны на 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Згодна з абвінавачваннем, 25 кастрычніка 2020 года Вадзім Цыкуноў вырабіў два “кактэйлі Молатава” і кінуў у “Табакерку” па вуліцы Алімпійская, чым прычыніў шкоду ў памеры 26 рублёў 36 капейкі. Мужчына быў затрыманы на прыканцы лістапада 2020 года і з таго часу знаходзіўся пад вартай.

За няўдалы падпал "Табакеркі" Вадзіма Цыкунова асудзілі на 3,5 гады калоніі ўзмоцненнага рэжыма

Як паведамляе TUT.BY, 3 cакавіка суд Чыгуначнага раёна Гомеля агучыў прысуд па справе Вадзіма Цыкунова. Мужчыну вінавацілі ў вырабе "кактэйляў Молатава" і спробе падпалу "Табакеркі".

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»