Вадзім Цішкевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 красавіка 1996
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 8 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 28 траўня 2023
Суддзя: Галубовіч Максім
Пракурор: Кароль Ганна
Вадзім Аляксандравіч Цішкевіч — жыхар Мінска, асуджаны на 1 год і 8 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") паводле артыкулу аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
Яго абвінавачылі ў тым, што з мабільнага тэлефону размясціў допіс "з мэтай уздзеяння на грамадскую свядомасць, дзеля падрыву аўтарытэту ўлады". Гаворка ідзе пра апублікаванае фота ўчастковага міліцыянта Каяча з подпісам непрыстойнага зместу, словамі на літары "г" і "е".
28 траўня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з ПУAT № 21, цалкам адбыўшы тэрмін.
Прысуд за абразу гродзенскага ўчастковага — 1 год і 8 месяцаў "хіміі"