Ульяна Мелюх
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 31 студзеня 1989
Дата затрымання: 10 кастрычніка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Жывіца Алена, Хвайніцкая Жана
Пракурор: Ашуйка А.
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Справы: Пратэсты Мінск
Ульяна Леанідаўна Мелюх была асуджана ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК. 24 лістапада 2023 года справу разгледзела суддзя Жывіца Алена. Ульяна была асуджаная за ўдзел у Маршы Адзінства 6 верасня 2020 года. Яна, разам з іншымі грамадзянамі, несла вялікі бела-чырвона-белы сцяг. Ёй прысудзілі 2 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі" і адпусцілі з-пад варты адразу пасля абвяшчэння прысуду.
Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У вымушанай эміграцыі.
Згодна з раскладам судоў, справа ейная аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася завочна 21 кастрычніка 2024 г. у судзе Заводскага раёна Мінска. Суддзя Жана Хвайніцкая.