Уладзіслаў Гарбузаў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый
Гарбузаў Уладзіслаў Васільевіч быў асуджаны ў судзе Фрунзенскага раёна горада Мінска па арт. 369 КК (Знявага прадстаўніка ўлады). З 24 па 25 жніўня 2022 года справу разглядаў суддзя Дзмітрый Лукашэвіч. Прысуд - 1 год і 6 месяцаў "хатняй хіміі" і штраф 50 БВ.
Уладзіслава выпусцілі з-пад варты пасля абвяшчэння прысуду.
Ён пакінуў каментар у тэлеграм-канале, які быў прызнаны экстрэмісцкім на тэрыторыі РБ.