Уладзіслаў Папоў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 22 чэрвеня 2002

Дата затрымання: 23 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 16 верасня 2024

Суддзя: Картавенка Алена

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Памілаванне / амністыя

Уладзіслава Сяргеевіча Папова абвінавацілі ў тым, што ён з 24 па 25 лютага 2022 года рабіў фота і відэа ваеннай тэхнікі, вайскоўцаў, а таксама ваеннага аэрадрома ў Бабруйску. 

У Магілёўскім абласным судзе 27 сакавіка 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Картавенка прызначыла Уладзіславу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Утрымліваўся ў турме № 4.

28 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Выйшаў на волю 16 верасня 2024 года па памілаванні.

20-гадовага хлопца асудзілі на два гады калоніі за перадачу фота ваеннай тэхнікі

У Магілёўскім абласным судзе 27 сакавіка 2023 года асудзілі Уладзіслава Папова паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Картавенка прызначыла Уладзіславу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»