Уладзіслаў Марціновіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 23 траўня 2000

Дата затрымання: 19 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 26 красавіка 2024

Суддзя: Ананіч Алена

Пракурор: Рамановіч Аляксандр

Групы: Адміністратары ТГ-каналаў, Студэнты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Ён Пульт, дэпутат Нацыянальнай рады Швейцарыі

Уладзіслаў Вадзімавіч Марціновіч — студэнт 4 курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту. Быў затрыманы 19 лістапада 2020 года. 

Уладзіславу было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 КК РБ (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). Утрымліваўся ў СІЗА-1.

15 лістапада 2021 года суддзя Алена Ананіч прызнала Уладзіслава Марціновіча вінаватым і прысудзіла яму чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У канцы студзеня 2022 Уладзіслаў быў пераведзены з СІЗА-1 у магілёўскую ПК №15.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітзняволенага студэнта асудзілі да 4 гадоў калоніі за адміністраванне тэлеграм-канала "Белыя халаты"

У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму асудзілі 21-гадовага палітвязня студэнта 4-га курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзіслава Марціновіча, якога амаль год утрымліваюць пад вартай у СІЗА-1.

На судзе студэнта Марціновіча прызначылі псіхолага-лінгвістычную экспертызу публікацый тг-канала "Белыя халаты"

Справу разглядае суддзя Алена Ананіч, дзяржабвінавачанне падтрымлівае Аляксандр Рамановіч.

"Ці з'яўляецца стварэнне і вядзенне канала злачынствам?" За адміністраванне тг-канала "Белыя халаты" судзяць студэнта

У Мінскім гарадскім судзе сёння пачаўся суд над 21-гадовым палітзняволеным студэнтам 4-га курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзіславам Марціновічам, якога абвінавачваюць у адміністраванні telegram-канала «Белыя халаты».

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»