Уладзіслаў Лагуценка

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Сасноўскі Дзмітрый, Паўлава Валянціна

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Суд Круглянскага раёна 30 траўня 2023 года асудзіў адразу трох чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Дзмітрый Сасноўскі асудзіў усіх да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Палітзняволенай Аліне Горавай ён прызначыў адзін год "хатняй хіміі", Уладзіславу Аляксандравічу Лагуценку і Аляксею Цыганаву2,5 і 2 гады "хатняй хіміі" адпаведна. Пра гэта паведамляе "Медыязона". 

29 жніўня 2023 г. у Магілёўскім абласным судзе разгледжана апеляцыйная скарга, камісіяй пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Крэнжыеўскага. Гэты суд адмяніў прысуд круглянскага суда ад 30 траўня 2023 г. Справа была накіраваная на новы разгляд.

25 верасня 2023 г. у судзе Бялыніцкага раёна Валянціна Паўлава разглядала справу па арт. 342 ч. 1 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Вынік пакуль невядомы. 

У Круглым за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі трох чалавек

Суд Круглянскага раёна 30 траўня 2023 года асудзіў адразу трох чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»