Уладзіслаў Гуліс
аўтамойшчык, асуджаны на 2 гады строгага рэжыму
Дата нараджэння: 16 жніўня 1995
Дата затрымання: 22 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 218 Крымінальнага кодэксу - Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Месца зняволення: Следчая турма №8

Уладзіслаў Валер'евіч Гуліс — 25-гадовы аўтамойшчык з Мінска.
Быў затрыманы за нанясенне 9 верасня на асфальце каля мемарыялу загінуламу падчас пратэстаў Аляксандру Тарайкоўскаму каля ст. м. Пушкінская надпісу "Не забудем".
Уладзіславу было прад'яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і ч.2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска небяспечным спосабамці пацягнуўшае прычынне шкоды ў буйным памеры).
8 снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд Гулісу. Суддзя Юлія Крэпская асудзіла па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса палітвязняў Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку да 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"), а Уладзіслава Гуліса — да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
![]()
Другі суд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. Суму шкоды знізілі амаль у 40 разоў
![]()
Працягваецца суд за надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай. Пра што кажуць палітвязні?
![]()
За другі надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай мінчукоў асудзілі да "хіміі" і калоніі строгага рэжыму