Уладзіслаў Ганчароў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 19 красавіка 1977

Дата затрымання: 28 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 траўня 2024

Суддзя: Кніжонак-Максімава Галіна

Уладзіслаў Валер'евіч Ганчароў — жыхар Мазыра. Суд Мазырскага раёна 28 чэрвеня 2022 г. у закрытым рэжыме разгледзеў крымінальную справу, распачатую ў дачыненні да яго адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Згодна з версіяй следства ён нібыта абразіў Лукашэнку (ч. 1 арт. 368 КК), прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК), а яшчэ зняважыў дзяржаўныя сімвалы (арт. 370 КК).

Справу разглядала суддзя Галіна Кніжонак-Максімава.

Суд прызначыў Ганчарову пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 50 базавых велічынь (1600 рублёў).

Утрымліваўся ў СІЗА-3. 

Па падліках выйшаў на волю вясной 2024 г. 

Два гады калоніі прысудзілі мазырчуку за абразу прэзідэнта і знявагу дзяржаўнай сімволікі

Суд Мазырскага раёна 28 чэрвеня ў закрытым рэжыме разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара райцэнтра Уладзіслава Ганчарова адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Паводле версіі следства ён нібыта абразіў прэзідэнта Беларусі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), прадстаўнікоў улады (арт. 369), а яшчэ зняважыў дзяржаўныя сімвалы (арт. 370).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»