Уладзіслаў Дуброўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 2 кастрычніка 2000
Дата затрымання: 5 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Осіпчык Анастасія
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Справы: Пратэсты Мінск
Дуброўскі Уладзіслаў Сяргеевіч быў затрыманы 5 снежня 2022 года. Спачатку быў асуджаны па адміністрацыйнай справе 24.3 КаАП на 15 сутак, на працягу якіх было прад'яўлена абвінавачанне па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). У яго ў тэлефоне знайшлі фота з маршаў у Менску.
27 сакавіка 2023 года ў судзе Заводскага раёна горада Мінска, суддзя Анастасія Асіпчык прысудзіла Уладзіславу 2 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Знаходзіўся ў СІЗА горада Магілёва. Разгляд апеляцыйнай скаргі быў прызначаны на 20 чэрвеня 2023 года, у выніку чаго прысуд палітвязню пакінулі без зменаў, а скаргу — без задавальнення.
З 2 ліпеня 2023 г. утрымліваўся ў ПК № 15.
Выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 г.
"Не сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека". Праваабаронца "Вясны" каментуе вызваленне палітвязняў
Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусё
Па інфармацыі "Вясны", частка палітвязняў выйшлі па памілаванні, а не па амністыі.