Уладзіслаў Бурын

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 15 снежня 1989

Дата затрымання: 8 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 4 снежня 2024

Суддзя: Сянько Мікалай

Пракурор: Бялт Марыя

Уладзіслаў Алегавіч Бурын - жыхар Баранавічаў, асуджна па крымінальнай справе аб распальванні варожасці (артыкул 130 Крымінальнага кодэксу).

Паводле абвінавачання, з 20 па 27 верасня 2020 года ў телеграм-чаце групы "Карнікі" мужчына размясціў 13 паведамленняў, у якіх "негатыўна ацаніў" і "падахвочваў да незаконным крымінальных дзеянняў" у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, ваенных, дзяржаўных службоўцаў і іх сем'яў.

Уладзіслаў знаходзіўся пад вартай с 8 лютага 2021 года. У чэрвені абласны суд Брэста прысудзіў Бурыну 4 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў ПК № 2, пасля пераведзены ў Наваполацк.

Паводле падлікаў выйшаў з ПК № 1 на волю 4 снежня 2024 г.

"Балаклава не ўратуе нікога". У Брэсце судзяць жыхара Баранавічаў па артыкуле за "распальванне варожасці"

У Брэсцкім абласным судзе разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Баранавічаў Уладзіслава Бурына. Паводле абвінавачання, з 20 па 27 верасня 2020 года ў телеграм-чаце групы "Карнікі" мужчына размясціў 13 паведамленняў, у якіх "негатыўна ацаніў" і "падахвочваў да незаконным крымінальных дзеянняў" у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, ваенных, дзяржаўных службоўцаў і іх сем'яў.

У Брэсце абвясцілі прысуд жыхару Баранавічаў за "распальванне варожасці"

Сёмага чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе абвясцілі прысуд жыхару Баранавічаў Уладзіславу Бурыну па крымінальнай справе аб распальванні варожасці, паведамляе "Брэсцкая Вясна". Суддзя Мікалай Сянько прызнаў яго вінаватым па ч. 1 арт. 130 КК РБ і прызначыў пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі (столькі і запытвала дзяржабвінаваўца Бялт). З улікам неадбытай часткі пакарання па іншаму прысуду (ён быў раней асуджаны за махлярства), сумарнае пакаранне будзе складаць чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»