Уладзіслаў Аўчыннікаў

Былы палітвязень

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
  • ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса — Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 жніўня 2024

Суддзя: Кіндзеева Сняжана

Групы: Сілавікі

Уладзіслаў Аляксандравіч Аўчыннікаў — былы супрацоўнік УУС Віцебскага аблвыканкама. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што са снежня 2021 па травень 2022 ён збіраў у базах дадзеных МУС інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных грамадзян, якую потым “распаўсюджваў у месенджары Telegram”.

У Кастрычніцкім судзе Віцебска напачатку снежня 2022 года Уладзіслава асудзілі паводле ч. 1 арт. 352 (Неправамоцнае авалоданне камп’ютарнай інфармацыяй), ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызначыла мужчыну 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 300 базавых велічыняў. На сёння месца, дзе адбывае пакаранне Аўчыннікаў — невядомае, інфармацыя ўдакладняецца

Акрамя пазбаўлення волі і штрафа, Уладзіславу забаранілі працаваць у праваахоўных органах тэрмінам на 5 гадоў.

Выйшаў на волю ў жніўні 2024 г. 

З'ехаў з Беларусі. 

За перасылку персанальных дадзеных у Telegram былога сілавіка асудзілі на два з паловай гады калоніі

У Кастрычніцкім судзе Віцебска напачатку снежня асудзілі Уладзіслава Аўчыннікава паводле ч. 1 арт. 352 (Неправамоцнае авалоданне камп’ютарнай інфармацыяй), ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызначыла Уладзіславу 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 300 базавых велічыняў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»