Уладзімір Шурубейка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 кастрычніка 1983
Дата затрымання: 1 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 жніўня 2021
Дата вызвалення: 5 студзеня 2022
Суддзя: Брэган Яўген
Пракурор: Дзягель
Уладзімір Васільевіч Шурубейка - жыхар Брэста, асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
Згодна з абвінавачваннем, 22 верасня 2020 года Уладзімір Шурубейка ў адкрытым viber-чаце "Вычулкі.Ямна", "з мэтай прычынення шкоды аўтарытэту дзяржаўнай улады і кіраванню" размясціў паведамленне ў дачыненні да супрацоўніка органаў дзяржбяспекі Сямёнава Дзяніса, якое змяшчае ў сабе негатыўную ацэнку асобы, а менавіта назваў яго "с*ыкло, чмо і ныцік".
З 1 жніўня 2021 пачаў адбываць пакаранне.
Праваабаронцам стала вядома, што 5 студзеня 2022 Уладзіміра перавялі з "хіміі" на "хатнюю хімію". Цяпер ён знаходзіцца дома.
Вынесены прысуд за абразу кадэбіста: два гады "хіміі"