Уладзімір Сокал
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 траўня 1984
Дата затрымання: 3 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 чэрвеня 2021
Дата вызвалення: 15 траўня 2023
Суддзя: Сёмуха Сяргей
Пракурор: Забеліна Ірына
Уладзімір Сяргеевіч Сокал - жыхар Наваельні (Дзятлаўскі раён), асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па крымінальнай справе па арт. 364 і 369 Крымінальнага кодэксу (Пагроза гвалтам супрацоўніку міліцыі і яго публічная абраза як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).
Згодна з матэрыяламі справы, Сокал у жніўні 2020 года ў адным з Telegram-чатаў апублікаваў абразлівыя паведамленні ў адрас супрацоўніка АУС з пагрозамі прымяніць да яго гвалт.
Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду 3 чэрвеня 2021.
У сярэдзіне траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.