Уладзімір Севярын
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 красавіка 1980
Дата затрымання: 21 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 лютага 2022
Суддзя: Шоцік Таццяна
Групы: Актывісты
Справы: Пратэсты Мінск
Уладзімір Валер'евіч Севярын — былы міжнародны сакратар БСДП. Быў затрыманы 21 кастрычніка 2021 г. і да сярэдзіны снежня ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ у межах крымінальнай справы аб тэрарызме. Затым абвінавачванне перакваліфікавалі на арт. 342 Крымінальнага кодэксу — Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Уладзіміра перавялі ў СІЗА-1.
14 траўня 2022 г. суд Ленінскага раёна прызнаў Уладзіміра вінаватым і асудзіў да 1 года і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Вядома, што дзяржаўнае абвінавачванне прасіла для Севярына два гады калоніі. Пры гэтым Уладзіміру не залічылі ў тэрмін дні, якія ён правёў у СІЗА КДБ — два месяцы зняволення. Таму ў тэрмін адбытага пакарання яму залічылі дні з 16 снежня, калі яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
У чэрвені 2022 г. Уладзіміра перавялі з СІЗА-1 у віцебскі СІЗА-2, а пасля — у ПК № 3.
Уладзімір цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю 20 лютага 2023 г.
Палітзняволеных асудзілі да калоніі, але не залічылі ім у тэрмін два месяцы, якія яны правялі ў СІЗА КДБ