Уладзімір Мельнік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 студзеня 1965
Дата затрымання: 8 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 жніўня 2022
Дата вызвалення: 15 верасня 2023
Суддзя: Шоцік Таццяна
Справы: Пратэсты Мінск
Уладзімір Іванавіч Мельнік быў затрыманы 8 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Да суда знаходзіўся ў СІЗА-1.
17 траўня 2022 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска Уладзіміра прызналі вінаватым і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Мужчыну адпусцілі ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову.
З 1 жніўня 2022 г. палітвязень адбываў пакаранне ў ПУАТ № 6.
Па падліках праваабаронцаў, мусіў вызваліцца напрыканцы верасня 2023 г.