Уладзімір Ланкевіч
чыгуначнік, асуджаны да трох гадоў калоніі
Дата нараджэння: 29 красавіка 1987
Дата затрымання: 7 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Паўлоўская Іна
Пракурор: Палыка Ігар
Месца зняволення: ПК № 3

Уладзімір Аляксандравіч Ланкевіч - жыхар Баранавічаў, абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 14 арт. 309 Крымінальнага кодэксу (Наўмыснае прывядзенне ў нягоднасць шляхоў зносін і замах на гэта злачынства). Да затрымання працаваў машыністам на Беларускай чыгунцы.
Абвінавачаныя (Сяргей Богдан, Уладзімір Ланкевіч і Віктар Іванцоў) праводзілі па дзве спробы заблакаваць рух чыгуначнага транспарту. Некаторыя скончыліся няўдачай, а ў двух выпадках блакаванне спрацавала: у выніку быў парушаны рух цягнікоў.
Ланкевіч у 2021 годзе асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. На волі ў Уладзіміра засталіся жонка і двое дзяцей.
![]()
Баранавічы: вынесены прысуд па чарговай "чыгуначнай" справе
![]()
"Тата паехаў працаваць з салдацікамі". Распавядаем пра палітзняволенага чыгуначніка, асуджанага за замыканне рэек