Уладзімір Казека

Былы палітвязень

Дата затрымання: 9 траўня 2023

Дата вызвалення: 11 снежня 2023

Суддзя: Стасевіч Мікалай

Уладзімір Георгіевіч Казека — жыхар Драгічынскага раёна, затрыманы 9 траўня 2023 года на памежным пераходзе Тэрэспаль-Брэст, калі вяртаўся ў Беларусь. У яго праверыли тэлефон, а затым затрымалі.

Вядома пра некалькі адміністрацыйных судоў у дачыненні да Уладзіміра. Так, 10, 16, 26 траўня і 7 чэрвеня яго судзілі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і пакаралі арыштамі. 

Вядома, што яму прысудзілі 15 сутак 30 кастрычніка 2023 г. Суддзя Мікалай Стасевіч.

Па месцы ягонага пражывання і пражывання сваякоў прайшлі ператрусы. Уладзімір з моманту затрымання ўтрымліваўся ў ІЧУ Ленінскага РАУС г. Брэста.

Ноччу з 22 на 23 чэрвеня 2023 года Уладзіміра вызвалілі ў ІЧУ.

Уладзіміра зноў затрымалі 28 кастрычніка 2023 г. у Драгічынскім раёне. Папярэдне быў ператрус і выняццё аргтэхнікі, пасля праверкі тэлефона яго затрымалі па арт. 19.11 ч. 2 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі). Вядома, што Уладзіміра арыштавалі праз старыя падпіскі. З моманту затрымання ўтрымліваўся ў ІЧУ Іванаўскага раёна.

11 снежня 2023 г. стала вядома, што Уладзімір на волі. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»