Уладзімір Гемза

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 2 жніўня 1977

Дата затрымання: 18 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 17 ліпеня 2022

Дата вызвалення: 2 лістапада 2023

Суддзя: Собалеў Ігар

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Уладзімір Аляксеевіч Гемза. Жыхар горада Ліды.

Быў затрыманы ў студзені 2022 года. 3 месяцы правёў у гродзенскім ізалятыры, потым адбыўся суд. У красавіку 2022 г. яго пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі па ч. 1  арт. 130 КК (Распальванне варожасці ці варажнечы) за каментары ў Telegram.

17 чэрвеня 2022 года быў унесены ў спіс "Асоб, якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці" КДБ.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў гродзенскім СІЗА.

Адбывае пакаранне ў ПК № 2.

2 лістапада 2023 вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»