Уладзімір Бранавіцкі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 кастрычніка 1968
Дата затрымання: 17 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 13 красавіка 2023
Суддзя: Копач Аксана
Пракурор: Карачун Вадзім
Справы: Пратэсты Баранавічы
Групы: Спартсмены
Уладзімір Уладзіміравіч Бранавіцкі — майстар спорту па паўэрліфцінгу з Баранавічаў. Ён быў затрыманы 17 чэрвеня 2022 года. Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што са студзеня па чэрвень 2022 года ён нібыта развешваў "пратэсную сімволіку" на лініях электраперадач у Баранавічах, а таксама на тэрыторыях Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за хуліганства паводле ч. 1 арт. 339 КК.
Таксама вядома, што Бранавіцкі падпісваў ліст аб спыненні рэпрэсій ад імя спартоўцаў у канцы жніўня 2020 года.
У судзе Баранавіцкага раёна 6 верасня 2022 г. вынесены прысуд: Уладзіміра прызналі вінаватым і асудзілі да аднаго года зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
На пачатку лістапада 2022 г. Уладзіміра этапавалі з СІЗА-6 у магілёўскую ПК № 15.
13 красавіка 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Баранавіцкага "Мірона" асудзілі за развешванне бел-чырвона-белых сцягоў