Тамара Каралёва
Дата нараджэння: 6 лістапада 1962
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Баранава Жанна
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Мінск
Тамара Юр'еўна Каралёва была асуджана ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альо актыўны ўдзел у іх). 11 красавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Баранава Жанна.
Тамару разам з дачкой затрымалі праз фота з жаночых маршаў. Але на ўсіх прадстаўленых выявах жанчыны стаяць на пешаходных сцежках.
Тамара-дырэктар Асацыяцыі прыкладной эстэтыкі і СПА Беларусі, а Юлія - яе намеснік у гэтай арганізацыі. Асацыяцыя распрацоўвае дзяржаўныя стандарты па спа-паслугах.
Юлія і Тамара маюць уласны бізнэс-фірму "Каралеў Трэйд", якая існуе больш за 15 гадоў. Кампанія прадае паслугі і тавары ў сферы «прыгажосці, спа і велнес». Акрамя касметыкі, гэта яшчэ і апараты для стварэння спа-зон і салонаў прыгажосці, а таксама паслугі па афармленні салонаў пад ключ.
3 траўня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Што вядома пра затрыманых маці і бабулю, якім сілавікі пагражаюць Новым годам на Акрэсціна
Жанчынам закідаюць удзел у пратэстах у 2020-м і тое, што яны бралі з сабой дзіця на жаночыя маршы.