Юлія Каралёва
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Інчына Юлія
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Мінск
Юлія Андрэеўна Каралёва была асуджана ў судзе Ленінскага раёна горада Мінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 27 сакавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Інчына Юлія.
Юлію разам з маці затрымалі праз фота з жаночых маршаў.
Вядома, што ў Юліі ёсць 4-гадовы сын. На момант суду знаходзілася ў стане цяжарнасці. Разам з мужам Алесем Місуным яна займаецца лёгкай атлетыкай і рэгулярна бегае паўмарафоны. Алесь-адзін з самых паспяховых маладых прадпрымальнікаў Беларусі. Ён сузаснавальнік digital-агенцтва Qmedia.
Юлія і яе маці Тамара маюць уласны бізнэс-фірму "Каралеў Трэйд", якая існуе больш за 15 гадоў. Кампанія прадае паслугі і тавары ў сферы «прыгажосці, спа і велнес». Акрамя касметыкі, гэта яшчэ і апараты для стварэння спа-зон і салонаў прыгажосці, а таксама паслугі па афармленні салонаў пад ключ.
Цяжарную мінчанку асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у "Маршы героеў"
Што вядома пра затрыманых маці і бабулю, якім сілавікі пагражаюць Новым годам на Акрэсціна
Жанчынам закідаюць удзел у пратэстах у 2020-м і тое, што яны бралі з сабой дзіця на жаночыя маршы.