Тамара Каравай
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 8 снежня 1979
Дата затрымання: 5 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Клеўжыц Кацярына
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Тамару Сцяпанаўну Каравай абвінавацілі ў паклёпе на адрас Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.
5 студзеня 2023 года жанчына была змешчаная пад варту да суда. Вядома, што ў Тамары Каравай на ўтрыманні маецца непаўнагадовае дзіця.
Суд у Лунінцы 29 сакавіка 2023 года пастанавіў пакараць яе пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама прымяніць да жанчыны прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы адбыцця пакарання. Справу разглядала суддзя Лунінецкага раённага суда Кацярына Клеўжыц.
Адбывала тэрмін у ПК № 4.
Выйшла на волю па памілаванні 20 жніўня 2024 г.
Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў
У Лунінцы асудзілі мясцовую жыхарку, якая нібыта паклёпнічала на Лукашэнку