Таццяна Чыж
Дата нараджэння: 10 верасня 1979
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Козел Наталля
Справы: Пратэсты Гродна
Чыж Таццяна Вікенцьеўна і Чыж Сяргей Алегавіч былі асуджаныя па ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). 26 лютага 2024 г. суд Ленінскага раёна Гродна вынес прысуд Таццяне і Сяргею, з 12 па 26 лютага 2024 года справу разглядала Наталля Козел.
Суджэнцаў затрымалі ў лістападзе 2023 года. Да суда Сяргей знаходзіўся пад вартай, а Таццяна – пад падпіскай, паколькі ў сям’і двое непаўналетніх дзяцей.
Суд прызначыў Сяргею Чыжу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады ("хімія"), а Таццяне – абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу таксама на тэрмін тры гады ("хатняя хімія").
22 сакавіка 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
Сям'ю ў Гародні асудзілі за плакат, у якім нібыта змяшчалася абраза Лукашэнкі