Сяргей Чыж

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 19 кастрычніка 1980

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 30 сакавіка 2024

Дата вызвалення: 7 лістапада 2024

Суддзя: Козел Наталля

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Справы: Пратэсты Гродна

Чыж Таццяна Вікенцьеўна і Чыж Сяргей Алегавіч былі асуджаныя былі асуджаныя па ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі).  26 лютага 2024 г. суд Ленінскага раёна Гродна вынес прысуд Таццяне і Сяргею, з 12 па 26 лютага 2024 года справу разглядала Наталля Козел.

Суджэнцаў затрымалі ў лістападзе 2023 года. Да суда Сяргей знаходзіўся пад вартай, а Таццяна – пад падпіскай, паколькі ў сям’і двое непаўналетніх дзяцей.

Суд прызначыў Сяргею Чыжу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады ("хімія"), а Таццяне – абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу таксама на тэрмін тры гады ("хатняя хімія").

З 30 сакавіка 2024 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 49.

22 сакавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Выйшаў на волю 7 лістапада 2024 г. па памілаванні.

Сям'ю ў Гародні асудзілі за плакат, у якім нібыта змяшчалася абраза Лукашэнкі

Суд Ленінскага раёна Гродна 26 лютага вынес прысуд мужу і жонцы Сяргею і Таццяне Чыжам, якіх абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Наталля Козел.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»