Таццяна Талочка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 10 лістапада 1984
Дата затрымання: 12 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Няборская Вольга
Групы: Лекары
Справы: Пратэсты Мінск
Таццяна Сяргееўна Талочка — анестэзіёлаг-рэаніматолаг, працавала ў Дзіцячай гарадской клінічнай бальніцы № 2 у Мінску. Яе затрымалі 12 траўня 2022 года наўпрост на працоўным месцы. Гэтак жа быў затрыманы яе муж.
Яе абвінавачваюць у тым, што ў жніўні 2020-га года яна выратавала ад пераследу падлетка Цімура Міцкевіча, які пасля збіцця сілавікамі патрапіў у кому. Цяпер 19-гадовы хлопец ваюе ва Украіне ў Палку Кастуся Каліноўскага. Як перадалі словы Таццяны былыя сукамерніцы, яна «падпісала паперы, што дапытваць яго нельга, але галоўная лекарка не падпісала гэты дакумент».
Адразу супраць яе і мужа пачалі адміністрацыйны працэс, але потым яны стала фігурантамі крымінальнай справы па арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак). Муж лекаркі знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, а Таццяну змясцілі ў СІЗА-1.
Працэс над ёй адбыўся 30 верасня 2022 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Суддзя Вольга Няборская прызнала доктарку вінаватай і прызначыла ёй тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Таццяну Талочку вызвалілі ў зале суда.
Палітзняволеную лекарку Таццяну Талочку асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі"