Таццяна Петруковіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 30 снежня 1962
Дата затрымання: 31 кастрычніка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Дата вызвалення: 2 сакавіка 2024
Таццяна Аркадзьеўна Петруковіч утрымлівалася пад вартай паводле абвінавачання ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу) за ахвяраванні пратэсным рэсурсам.
Была затрыманая спачатку паводле арт. 19.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства) 31 кастрычніка 2023 году і асуджаная на 30 сутак, пасля іх не выйшла на волю. Яна была затрымана па крымінальным артыкуле за данаты.
Таксама вядома, што Таццяну затрымлівалі ў чэрвені 2020 года за тое, што ў яе сумцы знайшлі бел-чырвона-белыя налепкі. Згодна з пратаколам, Таццяна «падчас прафілактычнай гутаркі гучна крычала, размахвала рукамі, нецэнзурна лаялася, ускоквала з крэсла, не рэагавала на зробленую заўвагу спыніць супрацьпраўныя дзеянні». Таццяна гэта адмаўляла, паколькі, паводле яе слоў, "ніколі ў жыцці не лаялася".
Жанчына ўтрымлівалася ў следчай турме № 8. Прыблізна ў пачатку снежня 2023 г. пераведзеная на хатні арышт.
Хатні арышт быў да 2 сакавіка 2024 г., затым мусіў быў адбыцца суд, але Таццяна здолела з'ехаць з Беларусі.