Таццяна Мініна

Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Пракурор: Цвяткоў Арцём

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Мінск

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 12 жніўня 2021 году разглядалася справа дызайнеркі Таццяны Уладзіміраўны Мінінай, якая абвінавачваецца адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: пагроза ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК), абраза суддзі (арт. 391 КК), абраза службовай асобы (арт. 369 КК). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляў памочнік пракурора Арцём Цвяткоў.  

Памочнік пракурора Цвяткоў у спрэчках агучыў, што ў дзеяннях Мінінай угледжваліся матывы палітычнай і ідэалагічнай варожасці. Змякчальнай акалічнасцю стала наяўнасць малагадовага дзіцяці. Цвяткоў запатрабаваў для яе:

  • па артыкуле 369 КК — 2 гады абмежавання волі,
  • па артыкуле 391 КК — 1,5 года абмежавання волі,
  • па артыкуле 364 КК — 4 гады абмежавання волі.

У суме — 4 гады абмежавання волі без накіравання ў выканаўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Менавіта такі прысуд і вынес суддзя Карсюк. Акрамя таго, Таццяна павінна выплаціць усім пацярпелым, якія заявілі пазовы пра кампенсацыю маральнай шкоды, заяўленыя сумы. У агульнай суме гэта 13000 рублёў.

Таццяну вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Дызайнерку асудзілі да чатырох гадоў «хатняй хіміі» па трох артыкулах КК, па якіх пацярпелымі выступалі 13 сілавікоў і суддзя

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 12 жніўня разглядалася справа дызайнеркі Таццяны Мінінай, якая абвінавачваецца адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: пагроза ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК), абраза суддзі (арт. 391 КК), абраза службовай асобы (арт. 369 КК). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляў памочнік пракурора Арцём Цвяткоў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»