Таццяна Купчына
Дата затрымання: 10 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Кміта Мікалай
Месца зняволення: ПК № 4

Таццяну Яўгенаўну Купчыну абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынстваў паводле адразу трох крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады" і арт. 391 КК "Абраза суддзі ці народнага засядацеля".
Таццяну асудзілі да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама рашэннем суда абвінавачаная павінна выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічынь (6 400 рублёў) і кампенсаваць пацярпелым маральную шкоду ў памеры 4 000 рублёў.
Мабільны тэлефон як прыладу здзяйснення злачынства ў Таццяны Купчынай канфіскавалі ў прыбытак дзяржавы.
У канцы жніўня 2022 г. Таццяну этапавалі з СІЗА-6 у гомельскую калонію № 4.
![]()
Два гады калоніі за каментары пра суддзю, міліцыянтаў і Лукашэнку