Таццяна Дзешчыц

Дата нараджэння: 3 жніўня 1993

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчэрба Юльяна

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 23 жніўня 2023 года па фотаздымку з акцыі пратэсту ў Дзяржынску асудзілі мужа і жонку Сяргея Уладзіміравіча і Таццяну Аляксандраўну Дзешчыцаў. Суддзя Юльяна Шчэрба прызнала іх вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыла па два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

15 верасня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мужа і жонку з Дзяржынска асудзілі па групавым фотаздымку з акцыі пратэсту

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 23 жніўня 2023 года па фотаздымку з акцыі пратэсту ў Дзяржынску асудзілі мужа і жонку Сяргея і Таццяну Дзешчыцаў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»