Сяргей Дзешчыц

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 14 кастрычніка 1991

Дата затрымання: 3 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчэрба Юльяна

Сяргей Уладзіміравіч Дзешчыц знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА, абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 23 жніўня 2023 г. па фотаздымку з акцыі пратэсту ў Дзяржынску асудзілі мужа і жонку Сяргея і Таццяну Аляксандраўну Дзешчыцаў. Суддзя Юліана Шчэрба прызнала іх вінаватымі і прызначыла па два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Палітвязня вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

15 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мужа і жонку з Дзяржынска асудзілі па групавым фотаздымку з акцыі пратэсту

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 23 жніўня асудзілі мужа і жонку Сяргея і Таццяну Дзешчыцаў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»