Таццяна Батура
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 2 верасня 1989
Дата затрымання: 15 лістапада 2021
Дата вызвалення: 31 снежня 2021
Групы: Праваабаронцы
Таццяна Віктараўна Батура была затрымана 15 лістапада 2021 года ў будынку Мінгарсуда, калі хацела трапіць на першы судовы працэс па справе палітзняволенай Вольгі Залатар.
Вядома, што яна пацярпела ад жорсткага абыходжання. Таццяну тройчы паслядоўна асудзілі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту (па стане на 30 снежня 2021 года, яна асуджана на 45 сутак). 30 снежня Батура не выйшла на волю — яе зноў перазатрымалі і склалі новы пратакол за "дробнае хуліганства". За дзень да вызвалення ў Таццяны памёр бацька. Але сілавікі яе не адпусцілі нават на яго пахаванне.
31 снежня 2021 года пастанову на вызваленне дзяўчыны выпісала суддзя Фрунзенскага раёна і перанесла суд на 3 студзеня. З РУУСа Таццяна адразу патрапіла на пахаванне бацькі.
3 студзеня 2022 года дзяўчына была ўжо ў бяспецы за межамі Беларусі, у той час, як суд завочна прызначыў ёй чарговыя 15 сутак.
13 дзён галадоўкі, 20 дзён карцару і смерць бацькі — што перажыла Таццяна Батура за 46 сутак арышту
Знаёмцеся з трохлапай, але спрытнай коткай Ледзі