Таццяна Барысовіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 25 студзеня 2002
Дата затрымання: 22 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Каляда Алег
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Студэнты
Таццяна Дзянісаўна Барысовіч — скрыпачка, студэнтка музычнага каледжу. Была затрымана 22 лютага 2022 года, калі ў кватэру, дзе яна жыла з маці і сястрой, прыйшлі з ператрусам.
Дзяўчыне прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі пад варту ў СІЗА-1.
31 траўня 2022 г. у судзе Заводскага раёна Мінска распачаўся разгляд справы Таццяны і ейнай сястры Яны. 1 чэрвеня суддзя Алег Каляда прызнаў абедзвюх вінаватымі і прысудзіў Таццяну Барысовіч да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады, Яну Барысовіч — да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай гады.
Сёстры пакінулі Беларусь і цяпер знаходзяцца ў бяспецы.
"Усе разам пойдзеце пад суд": гісторыя пераследу цэлай сям'і
Сясцёр у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту 2020 года асудзілі да "хіміі"