Святлана Шарамецьева

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 6 снежня 1979

Дата затрымання: 16 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 6 лютага 2023

Дата вызвалення: 1 верасня 2023

Суддзя: Кацэр Сяргей

Справы: Пратэсты Мінск

Святлана Вячаславаўна Шарамецьева была затрыманая разам з мужам у чэрвені 2022 года. Ім абаім інкрымінавалі ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Разгляд справы адбываўся ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. 18 кастрычніка 2022 г. за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе суддзя Сяргей Кацэр прызначыў Святлане паўтара года зняволення ў калоніі.

У снежні Святлану перавялі з СІЗА-1 у гомельскі СІЗА-3.

27 студзеня 2023 г. МУС уключыла палітзняволеную ў Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

На пачатку лютага 2023 г. палітзняволеную этапавалі ў гомельскую ПК № 4.

1 верасня 2023 г. выйшла на волю. 

За ўдзел у Маршах да калоніі асудзілі палітзняволеных мужа і жонку

Ім прызначылі тыя тэрміны, якія запрошваў пракурор.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»