Дзяніс Шарамецьеў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 траўня 1979
Дата затрымання: 14 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 2 сакавіка 2024
Суддзя: Кацэр Сяргей
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Дзяніс Віктаравіч Шарамецьеў — дызайнер і фатограф, быў затрыманы разам з жонкай у чэрвені 2022 года. Ім абаім інкрымінавалі ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Разгляд справы адбываўся ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. 18 кастрычніка 2022 г. за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе суддзя Сяргей Кацэр прызначыў Дзянісу два гады зняволення ў калоніі.
27 студзеня 2023 г. МУС уключыла палітвязня ў Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Быў пераведзены з СІЗА-1 у ПК № 2 для адбывання пакарання.
2 сакавіка 2024 г. выйшаў на волю.
За ўдзел у Маршах да калоніі асудзілі палітзняволеных мужа і жонку