Святлана Кароль

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 19 лютага 1961

Дата затрымання: 18 верасня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 9 лістапада 2024

Суддзя: Бобыраў Вадзім

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост

Святлана Мікалаеўна Кароль — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, былая старшыня абласнога грамадскага аб'яднання "ВелаГомель" (склала абавязкі ў 2020 г.). Раней Кароль працавала педагогам-арганізатарам. У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады.

20 верасня 2023 году стала вядома, што яна знаходзіцца ў ІЧУ Гомеля. Імаверна, спачатку яе затрымалі на тры дні. Як пазней паведаміла "Гомельская вясна", Святлану затрымалі па крымінальнай справе. 

Актывістку вінавацяць па ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі, злучаны з абвінавачаннем ва ўчыненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства і ч.1 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці).

Калі і дзе адбылося затрыманне – невядома. Пенсіянерку і актывістку затрымлівалі ў 2020 годзе за ўдзел у акцыях пратэсту. З таго часу міліцыянты рэгулярна наведваліся да яе з так званымі «прафілактычнымі» гутаркамі ледзь не кожны месяц.

Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

Напрыканцы студзеня 2024 г. стала вядома, што крымінальная справа супраць Святланы перададзеная ў пракуратуру для санкцыянавання і накіравання ў суд. 

Суд над Святланай распачаўся 11 сакавіка 2024 г. у Гомельскім абласным судзе. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Вадзім Бобыраў.

28 сакавіка 2024 г. Святлана асуджаная на паўтары гады калоніі агульнага рэжыму.

31 траўня 2024 г. у Святланы адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Максім Філатаў.

7 чэрвеня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў". 

З СІЗА № 3 пераведзеная ў калонію № 4

Восенню 2024 г. выйшла на волю. 

У Гомелі асудзілі вядомую велаактывістку Святлану Кароль

Гомельскі абласны суд 28 сакавіка вынес прысуд пенсіянерцы і велаактывістцы Святлане Кароль. Яе абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса і ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці). Справу разглядаў суддзя Вадзім Бобыраў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»