Святлана Брацянкова

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 22 кастрычніка 1972

Дата затрымання: 25 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 25 чэрвеня 2021

Дата вызвалення: 20 верасня 2023

Суддзя: Няборская Вольга

Пракурор: Завадзіч Віктар

Справы: Пратэсты Мінск

Святлана Брацянкова. Фота spring96.org

Святлана Юр'еўна Брацянкова - жыхарка Мінска, асуджаная на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па крымінальнай справе аб ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Паводле абвінавачвання, Святлана Брацянкова прыняла актыўны ўдзел у некалькіх несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах – 16 жніўня, 23 жніўня і 6 верасня, дзе гучна пляскала ў ладкі, выходзіла на праезную частку і перашкаджала руху грамадскага транспарту па вуліцах Няміга, Валадарскага, Леніна, праспекце Незалежнасці, чым груба парушыла грамадскі парадак і спакой грамадзянаў. Яе дзеянні кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Сваю віну жанчына не прызнала. 

25 чэрвеня 2021 года пачала адбываць пакаранне ў ПУАТ № 1.

У верасні 2023 г. стала вядома, што Святлана на волі. 

Без сведак і адным днём. Як праходзіць суд над Святланай Брацянковай

У судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска 18 сакавіка пачаўся працэс па справе Святланы Брацянковай, якую абвінавачваюць у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).

За ўдзел у трох мірных акцыях Святлану Брацянкову асудзілі на два гады "хіміі"

У судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска 19 сакавіка агучылі прысуд па справе Святланы Брацянковай, якую абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»