Станіслаў Несцярук
Дата нараджэння: 22 траўня 1998
Дата затрымання: 15 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 17 траўня 2022
Суддзя: Рамашка Кацярына
Пракурор: Шастачук Наталля
Месца зняволення: ПК № 3

Станіслаў Міхайлавіч Несцярук - жыхар Брэста, асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках).
Несцерука прызналі вінаватым у тым, што 10-11 жніўня 2020 года ён разам з іншымі людзьмі ўдзельнічаў у “масавых беспарадках” на вуліцах Брэста, таму што не быў згодны з вынікамі выбараў. Таксама, згодна з абвінавачаннем, ён прычыніў фізічную шкоду “ў выглядзе дзвюх ран у вобласці першага пальца правай кісці” Ігару Калягіну, нанёс “пабоі” іншым пацярпелым.
Утрымліваўся ў СІЗА-7.
У сярэдзіне траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязень ужо год находзіцца ў ПК № 3.
![]()
"Удзельнічаў у масавых беспарадках": берасцейца асудзілі да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыма