Станіслаў Лупаносаў
Дата нараджэння: 15 чэрвеня 1983
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
- арт. 426 Крымінальнага кодэкса — Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў
Вынік суда: 18 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Ананіч Алена
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Групы: Сілавікі
Лупаносаў Станіслаў Аляксандравіч – падпалкоўнік ГУБАЗІКу, падчас службы супрацоўнічаў з BYPOL. Напрыканцы 2020-га ён з'ехаў з Беларусі. Па яго словах, апошняй кропляй для яго стала гібель Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 году.
Асуджаны судовай калегіяй па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда па ч. 1 арт. 356, ч. 3 арт. 426, арт. 352 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 28 красавіка 2023 года да 18 гадоў калоніі. Суддзя Алена Ананіч такасама прызначыла яму штраф у памеры 1300 базавых велічыняў (48 100 рублёў). Разгляд справы цягнуўся тры тыдні ў закрытым рэжыме.
Цяпер за кратамі знаходзіцца брат Станіслава Міхаіл Лупаносаў.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Былога афіцэра ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава завочна асудзілі да 18 гадоў калоніі